
t.me/parlamentbel
3 кастрычніка у Еўрапарламенце выбралі кіраўніка дэлегацыі па справах Беларусі. Кіраўніком абраная вядомая дэпутатка ад Польшчы Малгажата Гасеўска.
Малгажата Гасеўска ў польскай палітыцы з 1990-ых гадоў. Яе абранне невыпадковае, Гасеўска добра ведае сітуацыю ў Беларусі і раней наведвала Беларусь.
Першым намеснікам Гасеўскай прызначаны Тумас Тубэ, дэпутат Еўрапейскай Народнай Партыі ад Швецыі (Moderaterna Sweden), а другім намеснікам – польскі дэпутат Міхал Кабоска ад партыі «Польшча 2050 Шымана Галоўні».