BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўрапарламенце вызначаць 3-х асноўных кандыдатаў на прэмію Сахарава

16 кастрычніка ў Еўрапарламенце а 9-й раніцы адбудзецца галасаванне над выбарам трох асноўных кандыдатаў з ліку васьмі прэтэндэнтаў на прэмію Андрэя Сахарава.

Сярод намінантаў, вылучаных фракцыяй кансерватараў, палітвязень Анджэй Пачобут, за якога ў Еўрапарламенце праходзіла прамацыйная кампанія, ініцыяваная кіраўніцай дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажатай Гасеўскай.

Вызначэнне лаўрэата прэміі адбудзецца 22 кастрычніка. Цырымонія ўручэння пройдзе ў снежні.

Беларускае Радыё Рацыя