BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» пачаўся двухдзённы Форум Касцюшкі

У Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» пачаўся двухдзённы Форум Касцюшкі. Гэта важная міжнародная падзея, прысвечаная дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і ў рэгіёне, з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, лідараў Еўразвязу і Рады Еўропы.

Перад пачаткам Форуму галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў:

– Сёння ў Гданьску праходзіць Форум Касцюшкі, прысвечаны Беларусі, які адбываецца ў рамках польскага старшынства ў Еўрапейскім звязе. У ім удзельнічаюць міністры розных краінаў, прадстаўнікі Еўрапейскага звязу і таксама шмат польскіх і вядома беларускіх экспертаў. Будзем гаварыць пра будучыню Беларусі, пра сённяшні стан, але самае важнае – пра культуру, ідэнтычнасць, адукацыю. Як падтрымаць, як захаваць і як цяпер беларусаў умацаваць.

Ад беларускага боку на форуме прысутнічаюць: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, іншыя прадстаўнікі Аб“яднанага пераходнага кабінета, а таксама прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, даследчыкі, актывісты. Форум носіць імя Тадэвуша Касцюшкі – героя Беларусі, Літвы і Польшчы і ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя