BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўрапейскім парламенце прайшоў форум „8+100“

«8+100» — адмысловы форум у Еўрапейскім парламенце, ён прайшоў напярэдадні ў сталіцы аб’яднанай Еўропы, ў Бруселі. Форум аб’ядноўвае 8 беларускіх дэмакратычных партый, і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў Беларусі: такое палітычнае аб’яднанне дзеля дэмакратычных пераменаў – расказаў у нашым эфіры дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай — Анатоль Лябедзька.

Форум беларускіх і еўрапейскіх партый, які адбываецца ў Еўрапейскім парламенце, ёсць новым каналам кантакту і камунікацыі. Партыйная праца мае сваю спецыфіку. Тут партыі не канкурыруюць ні з кабінетам, ні з Каардынацыйнай радай, ні з офісам Ціханоўскай. Задача такіх формаў — прыцягнуць у беларускую павестку як мага больш колаў іншых палітычных актараў, партый, парламентарыяў.

А перад палітычным спатканнем у сценах Еўрапейскага парламенту, перад установай прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Зачыталі імёны сотняў людзей, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Да пікету таксама далучылася Мальгажата Гасевская, кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя