BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўразвязе адрэагавалі на прызначэнне выбараў у Беларусі

У Еўразвязе адрэагавалі на прызначэнне выбараў у Беларусі. З-за масавых рэпрэсій, абмежаванняў на ўдзел грамадзян у палітычных працэсах, падаўлення незалежных СМІ і маштабных парушэнняў правоў чалавека «ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі адсутнічаюць». Заявіў «Позірку» афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петар Стана.

Паводле яго слоў, Еўразвяз «прымае да ўвагі аб’яўленне даты так званых выбараў у Беларусі». Рэжым Аляксандра Лукашэнкі «не прадставіў ніякіх прыкмет таго, што плануе запрасіць місію БДІПЧ АБСЕ для назірання за так званымі выбарамі», падкрэсліў Стана. «Відавочна, што ні адна з рэальных апазіцыйных сіл не будзе дапушчаная да ўдзелу ў іх», — дадаў ён.

Прадстаўнік ЕЗ таксама адзначыў, што «Святлана Ціханоўская з“яўляецца лідарам беларускіх дэмакратычных сіл», і Еўразвяз «будзе працягваць цесна супрацоўнічаць з ёй і з усімі прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: aliqru.com