Восем еўрапейскіх краін — Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Нідэрланды, Нарвегія, Швецыя і Вялікабрытанія-апублікавалі сумесную заяву ў адказ на ўльтыматум Дональда Трампа датычна куплі Грэнландыі. Саюзнікі ЗША па НАТА падкрэслілі, што цвёрда стаяць на прынцыпах суверэнітэту, а пагрозы ўвядзення тарыфаў падрываюць трансатлантычныя адносіны. Тэкст дакумента распаўсюдзіла 18 студзеня прэс-служба ўрада Германіі.
Еўрапейскія краіны выказалі поўную падтрымку Капенгагену і Нууку на фоне патрабаванняў амерыканскай адміністрацыі аб перадачы выспы пад кантроль ЗША.
Аўтары звароту таксама выказалі гатовасць супрацьстаяць пагрозам Трампа ўвесці загараджальныя пошліны на еўрапейскія тавары.
Асобна ў заяве закранутая тэма ваеннай бяспекі ў рэгіёне. Раней Трамп выказваў незадаволенасць прысутнасцю еўрапейскіх вайскоўцаў на востраве. Паводле іх, папярэдне ўзгодненыя дацкія вучэнні “Арктычная трываласць», якія праводзяцца з саюзнікамі па НАТА, нікому не пагражаюць.






