У Еўропе рэзка раскрытыкавалі падпісаную Дональдам Трампам новую стратэгію бяспекі ЗША.
У трыццаці трох старонкавым дакуменце Вашынгтон абвінавачвае Еўропу ў «дэфіцыце дэмакратыі» і абмежаваннях свабоды слова.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль (Johann Wadephul) у адказ заявіў, што яго краіна не мае патрэбы ў “знешніх парадах” у пытанні будавання свабоднага грамадства.
Асаблівую трывогу ў Еўропе выклікала частка стратэгіі, дзе гаворыцца аб неабходнасці “спыніць як ілюзію, так і рэальнасць пастаяннага пашырэння НАТА”. Калі тлумачыць гэта літаральна, прынцып «адчыненых дзвярэй» – адзін са слупоў альянсу – апынецца пад пытаннем. Пры гэтым у дакуменце прыкметна змякчэла стаўленне да Расеі. Кітай пазначаны адзіным стратэгічным супернікам, а пра Расею гаворыцца як пра краіну, з якой можна “стабілізаваць адносіны” і весці гандаль.






