Выведка мусіць дапамагчы супрацьстаяць пагрозам з боку замежных краін і “рашуча рэагаваць” на шпіянаж, піша Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Па звестках агенцтва, экс-прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ, на даручэнне Еўракамісіі, падрыхтаваў даклад “па падвышэнні ўстойлівасці еўрапейскай супольнасці да крызісаў”. У ім ён і прапануе Еўразвязу стварыць “паўнавартасны разведвальны орган”, які мог бы супрацьстаяць пагрозам з боку замежных краін і “рашуча рэагаваць” на шпіянаж на яго тэрыторыі. Пры гэтым новая спецслужба не павінна дубляваць функцыі падобных нацыянальных спецслужбаў.
Як адзначае Bloomberg, згаданы даклад падрыхтаваны на фоне павелічэння разнастайных рызык, сярод якіх – дзеянні Пуціна і канфлікты на Блізкім Усходзе, рост уплыву Кітая і з’яўленне новых гібрыдных пагроз.






