Афіцыйны прадстаўнік ЕЗ па знешніх сувязях Петэр Стана выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дзмітрыя Шлетгаўэра. Ён адзначыў, што Шлетгаўэр cтаў сёмым палітычным зняволеным, які памёр у Беларусі.
“Ён толькі што стаў бацькам, гэта сумна і паказвае бесчалавечную прыроду рэпрэсій Лукашэнкі”.
Стана таксама заклікаў да неадкладнага вызвалення 1300 палітвязняў у Беларусі, якія “утрымліваюцца рэжымам у жахлівых умовах”.
Крыніца: t.me/viasna96