BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЕЗ анансавалі новы пакет дапамогі беларускім медыя і праваабаронцам

Падчас візіту ў Брусэль Святлана Ціханоўская сустрэлася з еўракамісаркай па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Мартай Кос.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

У выніку гэтай сустрэчы Марта Кос анансавала новы пакет падтрымкі для Беларусі, паведамляе Офіс Ціханоўскай. Пакет будзе накіраваны на дапамогу: незалежным журналістам; праваабаронцам; актывістам грамадзянскай супольнасці.

У паведамленні Офісу Ціханоўскай адзначаецца, што «дэмакратычныя сілы Беларусі не ўдзельнічаюць у размеркаванні гэтай дапамогі — яна ажыццяўляецца праз адкрытыя конкурсы і праграмы Еўразвязу».