BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ЕЗ падрыхтавалі праект патрабаванняў да Расеі

Кіраўніца знешнепалітычнага ведамства Еўразвязу Кая Калас распаўсюдзіла сярод прадстаўнікоў краін ЕЗ дакумент, у якім выкладзены саступкі, на якія Расея павінна пайсці ў ходзе перамоваў з Украінай. 

Прадстаўнікі еўрапейскіх краін не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў трохбаковых перамовах ЗША, Украіны і Расеі. Апошні раўнд перамоваў праходзіў у Жэневе 17-18 лютага, куды прыбылі дарадцы па бяспецы лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Швейцарыі. Яны, як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, сустрэліся з украінскай і амерыканскай дэлегацыямі.

У дакуменце ў першым раздзеле дакумента гаворыцца, што калі Украіна абмяжуе колькасць сваіх войскаў або нават выведзе іх з некаторых раёнаў, то Расея павінна зрабіць тое ж самае. У ёй таксама змяшчаецца патрабаванне аб выключэнні «дэ-юрэ» прызнання за Расеяй акупаваных украінскіх тэрыторый. Акрамя таго, у ім гаворыцца пра выключэнне размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і «забарону на расейскую вайсковую прысутнасць і размяшчэнне войскаў» у Беларусі, Украіне, Малдове, Грузіі і Арменіі.

Чакаецца, што прынамсі некаторыя часткі дакументу могуць быць вынесены на абмеркаванне міністраў замежных спраў ЕЗ на сустрэчы ў Брусэлі 23 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя