Саміт Еўразвязу пастанавіў тэрмінова распрацаваць працэдуру вяртання мігрантаў з еўрапейскіх краін, а таксама разгледзець новыя спосабы прадухілення і барацьбы з нелегальнай міграцыяй у адпаведнаці з еўерапейскім і міжнародным правам. У дакуменце таксама адзначаецца пра салідарнасць з Польшчай і краінамі – сябрамі ЕЗ, якія сутыкаюцца з гэтымі праблемамі.

Кажа прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск:
-Важна ўзгадаць Польшчу ў кантэксце гібрыднай вайны і ціску з боку Расеі і Беларусі. Гэта выключная сітуацыя і яна патрабуе адпаведных крокаў па супрацьдзеянні.
Еўрапейская Рада заклікала да пашырэння супрацоўніцтва з краінамі паходжання і транзіту мігрантаў праз усебаковае ўзаемавыгаднае партнёрства для ліквідацыі першапрычын незаконнай міграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя






