BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Францыі памёр палітык Жан-Мары Ле Пэн

 Фото: www.globallookpress.com

У Францыі памёр заснавальнік і шматгадовы кіраўнік правай партыі “Нацыянальны фронт” (цяпер называецца “Нацыянальнае аб’яднанне”) Жан-Мары Ле Пэн. Ён адышоў у веку 96 гадоў у коле сям’і, паведаміла 7 студзеня інфармацыйнае агенцтва AFP са спасылкай на сваякоў палітыка.

Жан-Мары Ле Пэн стварыў “Нацыянальны фронт” у 1972 годзе. Яго партыя выкарыстоўвала цвёрдыя патрыятычныя лозунгі. Палітык пяць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. Найлепшы яго вынік — другое месца ў 2002 годзе. Яшчэ праз дзевяць гадоў на чале “Нацыянальнага фронту” стала дачка палітыка — Марын Ле Пэн. Яна імкнулася змяніць імідж партыі на больш памяркоўны. 

Некалькі тыдняў таму бацька цяперашняй лідаркі французскіх правых Марын Ле Пэн пераехаў у дом састарэлых у прыгорадзе Парыжу Гаршэ.

Беларускае Радыё Рацыя