BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Францыі праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў

У Францыі праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца ў 20:00. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ужо прагаласаваў на ўчастку ў Ле-Туку на поўначы краіны.

Мясцовыя СМІ адзначаюць, што на 12:00 яўка ўжо большая, чым была ў гэты ж час у першым туры. Яна склала амаль 27%, у той час як тыдзень таму яўка да поўдня дасягнула  26%. 

Першы тур датэрміновых парламенцкіх выбараў прайшоў у Францыі 30 чэрвеня. Яго лідарам стала партыя “Нацыянальнае аб’яднанне” Жардана Бардэлы і Марын Ле Пэн з вынікам 33%, другое месца заняў левы блок “Новы народны фронт”  28% галасоў, трэцяе — кааліцыя прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта Макрона з вынікам 20%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Emmanuel Macron / X