BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Францыі прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў

У Францыі 7 ліпеня прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Пры тым зафіксаваная рэкордная яўка.

Першае месца (ад 180 да 215 мандатаў) хутчэй усяго здабудзе «Новы народны фронт» – выбарчы блок францускіх левых палітычных партый, створаны ў чэрвені 2024 для ўдзелу ў пазачарговых парламенцкіх выбарах насуперак праваму «Нацыянальнаму абʼяднаньню» і ліберальнай прапрэзідэнцкай кааліцыі «Разам».

Кааліцыя «Разам», якая падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, можа атрымаць ад 150 да 180 месцаў у новым парлямэнце.

Мяркуецца, што фаварыт выбараў, правая партыя «Нацыянальнае аб’яднаньне» (RN), прадстаўнікі якой выйгралі першы тур 30 чэрвеня, атрымае 120-150 месцаў, паведамляе папярэднія вынікі Le Figaro.

У многіх месцах кандыдаты ад левых або цэнтрысцкіх партый знялі свае кандыдатуры, што дазволіла сканцэнтраваць галасы праціўнікаў Марын Лё Пэн на адным кандыдаце.

У першым туры ў мінулую нядзелю «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Лё Пэн набрала 33,4% галасоў. Левая кааліцыя «Новага народнага фронту» заняла другое месца з 27,9%, а цэнтрысцкі альянс прэзідэнта Макрона — трэцяе месца з 20,7% галасоў.

Такім чынам, у ніводнай з буйных палітычных сіл краіны не чакаецца бальшыні ў парламенце. Бальшыня складае 289. Увесь Нацыянальны сход Францыі складаецца з 577 дэпутатаў.