Ва Украіну будуць накіраваныя сілы стрымлівання шэрагу краін, заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля саміту краін, якія падтрымліваюць Украіну. Ён адзначыў, што адзінства ў гэтым пытанні няма, але гэта і не трэба, бо гэта тычыцца толькі краін, якія выказалі такую гатоўнасць. Ён паведаміў, што франка-брытанская місія накіруецца ва Украіну «ў бліжэйшыя дні».

Эмануэль Макрон растлумачыў, што сілы не будуць знаходзіцца на дэмаркацыйнай лініі, якая падзяляе ваюючыя бакі, і не будуць замяняць міратворцаў, якія назіраюць за перамір’ем. Ён сказаў, што яны будуць ахопліваць марскі, паветраны і наземны сектары і будуць часткай больш шырокага кампанента, накіраванага на забеспячэнне бяспекі ва Украіне.
Сёння лідары з больш як 30-ці краін сустрэліся ў Парыжы па пытанні Украіны.






