Вельмі працоўнага фармату – так можна характарызаваць сустрэчу. Але ёсць спадзяванні, што яна ўсё ж будзе рэгулярнай. Таксама рана казаць пра хоць якія канкрэтныя вынікі Форуму Касцюшкі ў Гданьску.

Перакананая беларуская паэтэса, перакладчыца, кіраўніца Беларускага ПЭН-у Таццяна Нядбай:
– Усё ж такі тут давяраюся арганізатарам, якія кажуць пра тое, што гэта вельмі рабочая сустрэча і што, па-першае, я спадзяюся, што яна будзе рэгулярная, што азначае, што павінна быць працягласць гэтай працы. А па-другое, што арганізатары спадзяюцца, што гэтая сустрэча вельмі рабочага фармату, і што вынікі акурат гэтай сустрэчы будуць пасля імпліментаваныя, улічаныя ў працы. І я вось на гэта таксама вельмі спадзяюся. Але пакуль што казаць пра нейкія вынікі заўчасна.
Агулам у межах Форума Касцюшкі прайшлі сустрэчы па чатырох тэматычных напрамках, такіх як культура, гісторыя, адукацыя і актывізм. Асноўны фармат – круглыя сталы, працоўныя групы з удзелам прадстаўнікоў беларускіх, польскіх і міжнародных дэмакратычных колаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
***
Калі Еўрапейскі звяз выдаткоўвае на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі адзін еўра, то Беларусь і Расея мусяць выдаткаваць у сто разоў больш, каб супрацьстаяць гэтаму працэсу. Таму так важна падтрымліваць беларусаў і Беларусь у сённяшняй сітуацыі. Сёння, 4 лютага, у Польскім горадзе Гданьск адбываецца Форум Касцюшкі.

Каментуе Дарадца і кіраўнік аддзела знешняй палітыкі каманды Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка:
– Беларусь застаецца на парадку дня. Польшча паабяцала падтрымліваць і беларускія незалежныя медыя, і грамадзянскую супольнасць. Тэма Касцюшкі аб’ядноўвае не толькі беларусаў і палякаў, а таксама і ўкраінцаў, і літоўцаў. Му тут бачылі шырокі склад прадстаўнікоў розных краінаў. Хацелася б, каб у гэты складаны 2025 год, калі будзе вырашацца лёс рэгіёнаў, каб Беларусь не засталася за бортам. Бо ёсць вялікая рызыка, што нас пакінуць пад сферай уплыву Расеі. І таму гэта была адна з цэнтральных лініяў сённяшняй канферэнцыі.
Форум Касцюшкі – гэта найважнейшая падзея праграмы старшынства Польшчы ў Радзе Еўрапейскага звязу датычна польска-беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Адбываецца падзея ў Цэнтры Еўрапейскай салідарнасці.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Панэль дыскусіі на тэму культуры:










***
У Гданьску 4 лютага працягваецца міжнародны Форум Касцюшкі. Другі дзень пачаўся з ускладання кветак да Помніка працаўнікам Гданьскага порту, якія дзеілі ў час Салідарнасці. Удзел ва ўрачыстасцях бяруць і многія беларусы, у тым ліку прадстаўнікі аб’яднанага пераходнага кабінету на чале з Святланай Ціханоўскай.


Віцэ-Міністр МЗС Украіны Александр Мішчэнко: — Пуцін хоча зруйнаваць главенства права. Ён вядзе сябе брутальна, забівае людзей ва Украіне. Мы павінны адзін аднаго падтрымліваць. Мы павінны супрацьстаяць гэтай крывавай палітыцы. Расея разумеее толькі мову моцы. Таму мы павінны разам прадэманстраваць гэтую моц.
Ці сёння Беларусь застаецца ў павестцы дня і што яна значыць для Швецыі?
Швецыя, МЗС: — Швецыя ўчора і сёння працягвае падтрымліваць свабодную і дэмакратычную Беларусь. Мы ўдзельнічаем у глабальнай адукацыі главенства правоў чалавека і дэмакратыі. 2020 беларусы ідэнтыфікавалі сябе, як грамада з правамі чалавека, як дэмакратычная супольнасць. Сітуацыя ў Беларусі сёння горшая, чым некалі. У той жа час мы бачым, што Беларусь стала ценем расейскай агрэсіі на Украіну. Беларусь — у будучым павінна стаць часткай еўрапейскай сям’і. І такія краіны як Швецыя гатовыя ў гэтым дапамагаць. Ведаем, што сёння Беларусь не стане часткаю ЕЗ. Але мы падтрымаем рэформы інстытуцый, рэформы эканомікі. Павінна быць ясная альтэрнатыва для сённяшняй Беларусі. У той жа час дзверы для ўступлення ў ЕЗ адкрытыя. Гэта відаць на прыкладзе Украіны і Малдовы. Самы галоўны пасыл для беларусаў — мы гатовыя зрабіць вас уключанымі ў еўрапейскую сям’ю.
Стратэгія па Беларусі 2025
Літва, МЗС, Кестутіс Быдрыс: — Для мяне Касцюшка — гэта сімбал супрацьстаяння агрэсіі. Мы шмат разоў перажывалі расейскую акупацыю і пазбаўляліся ад яе. Гісторыя Касцюшкі — гэта ўнутраная мабілізацыя і знешняя падтрымка. Гэта не гісторыя поспеху, але гэта гісторыя, з якой мы павінны вучыцца. У Расеі па-ранейшаму застаюцца амбіцыі імперыялістаў. Мы не павінны гэта забываць. Беларусь акупаваная двойчы: праз беларускага дыктатара і праз Расею. Толькі дэмакратычная Беларусь можа быць гарантыяй бяспекі ў Еўропе. Мы папулярызуем у Еўропе беларускую культуру і ідэнтычнасць. Мы ведаем пра рэпрэсіі, якія адбываюцца ўнутры яе. Мы павінны падтрымліваць арганізацыі, якія думаюць у правільным кірунку. У 2022 годзе мы згубілі момант. Сёння турбулентны час. Варта выбіраць свабоду і незалежнасць.
Далей дыскусія: як супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Мадэратар Аліна Коўшык.
Ціханоўская: — Спадар Сікорскі, выражаем падзяку за падтрымку Беларусі. Мы павінны дзеяць разам. Еўропе патрэбныя моцныя лідары. Расея спрабуе знішчыць нашую нацыянальную еднасць, ідэнтычнасць, наш народ. Дзякуй вялізны за дапамогу ў нашае змаганне за свабоду. Мы ведаем, што такое гісторыя і чым яна завяршаецца. Мы нават ведаем, што ў Беларусі мы становімся ўсё бліжэй да пераменаў і зменаў гэтай гісторыі.
Для нас вельмі важна мець падтрымку ад польскага боку, калі падтрымка з амерыканскага боку абмежаваная.
Змаганне за незалежнасць аднолькавае як для беларусаў, так і для ўкраінцаў. Нам важна абараніць Еўропу ад расейскай тыраніі. Мы ганарымся палітыкамі, якія супрацьстаяць расейскай тыраніі.
Мы павінны трымацца нашых каштоўнасцяў. Мы ведаем, колькі каштуе вайна. Мы спадзяёмся, што яна не здарыцца ў нашым рэгіёне. Беларусь — Еўропа, не Расея.
Мы можам паглядзець у мінулае, але павінны глядзець тут у будучыню. Дапамога Беларусі — гэта не дабрачыннасць, гэта інвестыцыя ў будучыню. Таму вельмі спадзяюся, што Беларусь стане паспяховай гісторыяй. Каб гэтага дасягнуць мы мусім разам рабіць працу, адны адных падтрымваць і не баяцца. Нех жые Польска! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Сікорскі: — Сточня Гданьска — гэта не толькі першы рух антыкамуністычным, але гэта і змены, якія прайшлі на цэлым свеце еўрапейскім. Гэта выклік СССР. Была патрэба ў праўдзе, агульным лёсе Еўропы. Сённяшняя ідэя сустрэчы — гэта салідарнасць, актуальная як і 40 гадоў таму. Ці можна лічыць, што Беларусь хутка стане на дэмакратычны шлях? Цяжка сказаць. Але якую надзею на вольнасць меў Тадэўш Касцюшка 200 гадоў таму? Якую надзею мелі 40 галоў таму ўдзельнікі руху салідарнасці?
Агрэсія Пуціна толькі спрыяе салідарнасці на еўрапейскім кантыненце. Гэтая салідарнасць Швецыі, Літвы, Украіны, таму важна будаваць салідарнасць вакол Беларусі і яе суседзяў.
Польшча будзе дапамагаць Белсату, няма гаворкі аб замыканні медыя. Гэта сродак для атрымання незалежнай інфармацыі. Польшча будзе дапамагаць іншым ініцыятывам, як сённяшні форум у супрацы з партнёрамі. Падтрымаем палітвязняў, якіх лічба звыш 1200 асобаў, якія заплацілі за вольнасць найвышшую цану. Яны змагаліся за беларускую справу.
Жыве Беларусь!
Базылік Кельскі (кіраўнік ЕЦС): — Тадэвуш Касцюшка, у гонар якога названы форум, агульны герой для ўсяго рэгіёну. Таму важна захоўваць не толькі памяць аб салідарнасці, але салідарнасць не мусіць быць звязаная з адным народам ці адной краінай. Гэта агульны фундамент дэмакратыі.
Сёння разумеем, што працягваецца абарона дэмакратычных ідэй і салідарнасці, рух салідарнасці ў Польшчы і ў рэгіёне не скончаны. Асабліва ва ўмовах небяспекі з боку Кітая і Расеі.






































Беларускае Радыё Рацыя