BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гарадзенскай вобласці найбольшы пераслед па свецвытворчасці

“Гарадзенская праваабарона” падлічыла, што найбольшы пераслед па так званай крымінальнай спецвытворчасці ў Беларусі ідзе менавіта ў Гарадзенскай вобласці.

З спіса Следчага Камітэту РБ вынікае, што так званая спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах вядзецца ўжо супраць 115 беларускіх грамадзян, якія зараз знаходзяцца па-за межамі Беларусі. У гэтым спісе ажно 13 гарадзенцаў:

Вольга Вялічка, Сяргей Верамеенка, Уладзімір Хільмановіч, Вадзім Саранчукоў, Аляксандр Кіркевіч, Павел Міцкевіч, Дзяніс Чашчэвік, Ежы Грыгенча, Надзея Сцепанцова, Жана Захаркевіч, Кацярына Туманава, Вольга Верамеенка, Ірына Чарняўка.

Яшчэ ў Гародні вядзецца спецвытворчасць супраць вядомага блогера Антона Матолькі (пачатая 22 ліпеня), а гарадзенка Алеся Руднік была засуджана па так званай «справе палітолагаў»

Завочныя судовыя працэсы над Вольгай Вялічкай, Аляксандрам Кіркевічам, Кацярынай Туманавай ужо скончыліся, ім абвешчаны прысуды. Вынік «разгляду» спраў у дачыненні да Уладзіміра Хільмановіча, а таксама сёстраў Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч пакуль невядомыя. Іншыя судовыя працэсы яшчэ не пачаліся. 

Пераважная частка грамадзян, супраць якіх вядзецца такая спецвытворчасць, гэта менскія грамадска-палітычныя лідары, актывісты, журналісты. Па Менскай вобласці спецвытворчасць пачата супраць толькі 1 чалавека (у Маладэчне), па Магілёўскай вобласці толькі супраць 2-х (1 – у Магілёве, 1 – у Касцюковічах), па Віцебскай вобласці – супраць 4-х, па Гомельскай вобласці – супраць 6. Што датычыць Берасцейскай вобласці, то там з завочных крымінальных спраў мясцовага Следчага камітэту на 13 чалавек, пераважная бальшыня якраз з сталіцы (там такія асобы як Вераніка Цапкала, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, Вадзім Пракоп’еў, іншыя), з мясцовых – толькі 1 чалавек з Пінску.