
У Гарадзенскі абласны савет выбарчая камісія не зарэгістравала давераную асобу Лукашэнкі
Як паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Гарадзенская абласная выбарчая камісія афіцыйна заявіла, што па 60 акругах выбараў у Гарадзенскі абласны савет зарэгістраваны ўсяго 121 кандыдат. Такім чынам знайшлася толькі адна безальтэрнатыўная акруга — Ашмянская №28.
Высветлілася, што тут у апошні момант адваліўся фаварыт, бізнесовец Андрэй Барбашынскі.
Андрэй Барбашынскі — намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, у мінулым паспяховы гандбаліст. У 1992 стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай СНД. А ў 2020 быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер ён член выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта на чале з Віктарам Лукашэнкам.






