BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні заўважылі новы расейскі БТР-22

У Гародні, непадалёк ад Гожскага палігона, быў заўважаны найноўшы расейскі БТР-22, які ўдзельнічае ў сумесных вучэннях Беларусі і Расеі «Захад-2025».

Фота: militaryarms.ru

Як паведамляе Defense Express, лакацыю БТР-22, які знаходзіўся на вуліцы Кірава, вызначыў Telegram-канал Military Journal. Паводле ваенных аналітыкаў, фота маглі наўмысна зліць у сетку як элемент дэманстрацыі сілы перад Польшчай. У гэты ж кантэкст укладваюцца нядаўнія залёты расейскіх дронаў-камікадзэ на тэрыторыю Польшчы і размяшчэнне пускавых установак «Іскандэр» у Калінінградскай вобласці.

БТР-22 быў упершыню прадстаўлены толькі два гады таму — на форуме «Армія-2023».