BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Газе вызвалілі чатырох ізраільскіх закладнікаў

Ізраільскія вайскоўцы пацвердзілі, што тэрарысты ХАМАС вызвалілі чатырох закладнікаў у сектары Газа, паведамляе ў суботу The Times of Israel.

Фота: Getty Images

Гаворка ідзе пра чатырох жанчын, якія служылі ў ізраільскай арміі. Спачатку палестынскі бок перадаў іх прадстаўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Затым вызваленых закладніц даставілі да пазіцый ізраільскай арміі ў раёне мяжы Ізраіля з Газай.

Ізраільскія СМІ адзначаюць, што ўсе чатыры жанчыны, мяркуючы па ўсім, адчуваюць сябе добра. Са свайго боку, Ізраіль у суботу ў рамках пагаднення з ХАМАС вызваліў 200 палестынскіх зняволеных. Пры гэтым, паводле інфармацыі гэтай групоўкі, 70 з гэтых людзей дэпартуюць з палестынскіх тэрыторый.

Такія абмены ХАМАС і Ізраіль праводзяць у рамках першай фазы пагаднення аб перамір’і ў сектары Газа.