BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Генштабе зрабілі заяву датычна вучэнняў «Захад-2025»

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка у інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня» выступіў з тлумачэннямі адносна супольных вучэнняў Беларусі і Расеі «Захад-2025», прызначаных на сёлетні верасень.

Фота: скрыншот з відэа

Павел Муравейка адзначыў, што «дзеля зніжэння напружанасці і пацвярджэння мірных намераў» было вырашана правесці асноўныя эпізоды вучэнняў удалечыні ад заходніх і паўднёвых межаў краіны, каб не правакаваць і не выклікаць трывожнасці ў суседзяў.

Таксама, паводле слоў Муравейкі, скарацілі колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, і запрасілі замежных назіральнікаў, каб яны маглі назіраць за падзеямі і пераканацца ў празрыстасці працэсу.