BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Германіі пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму

У Бохуме ды Берліне пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя заснавальніку «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму.

29 кастрычніка «Альянс 90/Зяленыя» Бохума, дэпутат Бундэстага Макс Лакс і Razam запрашаюць на прагляд фільма «Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру з Беларусі» і дыскусію пасля яго.

Калі: 29 кастрычніка, 18:00
Дзе: кінатэатр Касабланка (Kortumstraße 11, 44787 Bochum)

30 кастрычніка ў Берліне адбудзецца чытанне тэкстаў Алеся Бяляцкага на нямецкай і беларускай мовах, а мужчынскі спеўны гурт «Касары» заспявае беларускія народныя песні.

Гэта апошні дзень, калі можна будзе наведаць арт-інсталяцыю «Нязломныя», прысвечанную зняволенным вясноўцам, што месціцца на тэрасе перад кампусам.

Арганізатары мерапрыемства: «Таварыства Роберта Хаўмана», «Ліберэка — Партнёрства за правы чалавека» і беларуская супольнасць Razam.

Калі: 30 кастрычніка, 18:30
Дзе: Кампус дэмакратыі, дом 22 (Ruschestraße 103, 10365 Berlin)

вясна