BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі абвясцілі агульнанацыянальны страйк

У Грузіі 15 студзеня абвясцілі агульнанацыянальны папераджальны страйк. Грамадзяне патрабуюць правядзення новых парламенцкіх выбараў і вызвалення затрыманых пратэстоўцаў.

Здымак ілюстрацыйны / Giorgi Abdaladze

Пра гэта паведамляе Protest 24.

Акцыя пратэсту, якая адбудзецца 15 студзеня а 15:00, мае на мэце патрабаваць правядзення новых парламенцкіх выбараў і вызвалення затрыманых пратэстоўцаў. Арганізатары забастоўкі заклікаюць працадаўцаў і іх работнікаў па ўсёй краіне часова спыніць сваю дзейнасць на тры гадзіны.

На думку арганізатараў забастоўкі, такім чынам яны прадэманструюць, як адсутнасць змяненняў у палітычным жыцці краіны прыводзіць да эканамічнай стагнацыі і зніжэння жыццёвага роўню.

«Сваёй забастоўкай мы пакажам, што нас чакае ў ізаляцыі: стагнацыя эканомікі; закрыты бізнэс; беднасць і беспрацоўе…», – гаворыцца ў заяве.

Галоўныя патрабаванні пратэстоўцаў – гэта паўторныя парламенцкія выбары і вызваленне затрыманых падчас акцый пратэсту, якія адбыліся пасля парламенцкіх выбараў у канцы кастрычніка.