BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі адбудуцца выбары прэзідэнта паводле новай працэдуры

Парламент Грузіі прызначыў на 14 снежня выбары прэзідэнта, якога ўпершыню будзе выбіраць Калегія электараў.  26 лістапада гэтае рашэнне аднагалосна падтрымалі прадстаўнікі кіроўнай партыі «Грузінская мара».

Апазіцыйныя дэпутаты, імаверна, не будуць удзельнічаць у галасаванні, бо яны не прызнаюць легітымнасць новаабранага парламенту. Права на вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Грузіі маюць не менш за 30 сябраў Калегіі электараў.

У кіроўнай партыі Грузіі хочуць, каб выбары і інаўгурацыя прэзідэнта адбыліся да канца 2024 году, каб тэрмін яго паўнамоцтваў склаў 5, а не 6 гадоў.

Улады Грузіі плануюць 28 лістапада зацвердзіць у парламенце новы склад ураду. Легітымнасць новаабранага парламенту не прызнаюць дзейная прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі і апазіцыйныя партыі.

Фота: EPA