BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі пагражаюць прадстаўнікам НДА

У Грузіі пасля прыняцця так званага «расейскага закона аб інагентах» пачаліся пагрозы прадстаўнікам незалежных медыя і грамадскіх арганізацый.

Наш карэспандэнт у Грузіі Сяргей Апановіч распавядае, што адбываецца апошні тыдзень у гэтай каўказскай краіне:

– Прадстаўнікам праваабарончых грамадскіх арганізацый у Грузіі штодня паступаюць пагрозы. Пагрозы паступаюць з грузінскіх нумароў, а таксама з нумароў, якія зарэгістраваныя ў іншых краінах. Людзі, якія тэлефануюць, выкарыстоўваюць мову нянавісці, пагражаюць забойствам. Цяпер прадстаўнікі грамадскіх арганізацый напісалі заяву, пад якой падпісалася больш за 20 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя