У сталіцы Грузіі Тбілісі адбываецца першае пасля абрання паседжанне парламента і акцыя апазіцыі. За падзеямі сочыць наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У Грузіі пасля месячнага крызісу адбываецца першае паседжанне парламенту. На ім прысутнічаюць толькі 88 сябраў «Грузінскай мары». Астатнія дэпутаты – 150 чалавек вырашылі ігнараваць гэтае паседжанне і ўдзельнічаць у мітынгу, які адбываецца пад сценамі парламенту. На гэтым мітынгу пратэстоўцы абсвістваюць удзельнікаў паседжання. Затрыманняў на мітынгу няма. З бакоў будынку грузінскага парламенту знаходзяцца каля 10000 прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў.



Беларускае Радыё Рацыя






