У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары. Галасаванне пачалося ў 8:00 паводле мясцовага часу і працягнецца да 20:00. Прамежкавыя вынікі будуць вядомыя ўжо бліжэй да ночы.
Па выніках выбараў будуць абраны 150 дэпутатаў. Удзел у галасаванні бяруць 18 партый. Галоўнымі канкурэнтамі на выбарах лічацца кіруючая прарасейская “Грузінская мара” і апазіцыйныя “Адзіны нацыянальны рух”, “Кааліцыя перамен”, “Моцная Грузія” і “За Грузію”, якія ў выпадку перамогі плануюць стварыць кааліцыйны ўрад і выступаюць за збліжэнне з Еўразвязам.
Паводле апытанняў, “Грузінскай мары” прагназуюць 60%, апазіцыі — 34-35%. Гэта значыць, тэарэтычныя шанцы на перамогу ў прыхільнікаў Захаду ёсць. У апошні час кіруючая партыя “Грузінская мара” ўсё больш глядзіць у бок Расеі і нават капіруе расейскія рэпрэсіўныя законы. У выніку гэтага, статус Грузіі, як кандыдата на сяброўства ў ЕЗ, быў прыпынены.
Беларускае Радыё Рацыя