BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі аб’явілі пра перамогу экс-футбаліста Кавелашвілі на выбарах прэзідэнта (абноўлена)

14 снежня Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі аб’явіла аб абранні былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі прэзідэнтам краіны.

Прэзідэнта абірала калегія выбарнікаў, большасць у якой належыць кіроўнай прарасейскай партыі «Грузінская мара». Паводле афіцыйных звестак, за Кавелашвілі прагаласавалі 224 выбарнікі з 300 пры неабходных 200 галасах, паведамляе «Рэха Каўказа». Прадстаўнікі апазіцыі байкатавалі пасяджэнне, заявіўшы, што не прызнаюць легітымнасць галасавання.

Кавелашвілі быў адзіным кандыдатам, яго вылучыла «Грузінская мара». Ён прадстаўляе саюзную ёй партыю «Сіла народа», якая выступае з антызаходніх пазіцый.

Міхаілу Кавелашвілі 53 гады, у яго няма вышэйшай адукацыі. У мінулым Кавелашвілі — вядомы футбаліст, пачынаў спартовую кар’еру ў тбіліскім «Лакаматыве», потым перайшоў у «Дынама».

Інаўгурацыя новага прэзідэнта павінна адбыцца 29 снежня — тэрмінам на пяць гадоў. Цяперашняя прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, чые паўнамоцтвы заканчваюцца 16 снежня, назвала выбары нелегітымнымі і адмовілася пакідаць пасаду.

Каля будынку парламенту Грузіі збіраюца людзі на акцыю пратэста.

* * *

Грузінская апазіцыя іх байкатуе. Сотні людзей выйшлі пратэставаць, нягледзячы на холад і снег. Выбары праходзяць у будынку парламенту ў Тбілісі, дзе дзейнічае жоўты ровень бяспекі — уваход наведнікаў абмежавалі, паведамляе «Эхо Кавказа».

Фота: t.me/ekho_kavkaza/

Прэзідэнцкія выбары ў Грузіі ўпершыню праводзяць паводле новай сістэмы — не агульнанацыянальным галасаваньнем, а праз калегію выбарнікаў, большасць у якой належыць кіроўнай прарасейскай партыі «Грузінская мара».

Кандыдат на выбарах адзін. «Грузінская мара» вылучыла на гэтую пасаду былога футбаліста Міхаіла Кавелашвілі.