BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі пратэстоўцы закідалі яйкамі будынак парламента

Новы парлямент Грузіі 25 лістапада правёў сваю першую сесію на фоне пратэстаў апазіцыі супраць сфальсіфікаваных выбараў і патрабавання праеўрапейскай прэзідэнткі Саламэ Зурабішвілі ануляваць вынікі галасавання.

Пратэстоўцы сабраліся каля парламента і закідалі будынак яйкамі. 

У пасяджэнні парламенту ўзялі ўдзел толькі дэпутаты кіроўнай партыі «Грузінская мара», якая, паводле ЦВК Грузіі, набрала на выбарах 26 кастрычніка каля 54% галасоў і атрымала 89 са 150 месцаў у заканадаўчым органе. Яны прызналі паўнамоцтвы ўсіх 150 дэпутатаў, пераабралі Шалву Папуашвілі спікерам парламента і абралі старшыняў камітэтаў, паведамляе «Эхо Кавказа».

Праеўрапейскія апазіцыйныя партыі адмовіліся ўваходзіць у новы парламент, бо лічаць яго «нелегітымным».

Фота: eurointegration.com.ua