BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі пратэсты перанесліся ў рэгіёны

Больш за тры тыдні ў Грузіі працягваюцца пратэсты супраць закону пра “замежных агентаў”, які прапануе зацвердзіць у парламенце партыя “Грузінская мара”. Распавядае наш карэспандэнт у Грузіі Сяргей Апановіч:

– Цягам апошніх некалькіх дзён акцыі супраць закону пра “замежных агентаў” перамясціліся з цэнтраў вялікіх гарадоў – з Тбілісі і Батумі, у малыя гарады. Цяпер акцыі адбываюцца ў Зугдзідзі, Поці, Кабулеці ды іншых населеных пунктах Грузіі, дзе выходзяць на вуліцы актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і незалежныя журналісты.

Беларускае Радыё Рацыя