
Грамадскія арганізацыі Грузіі пачынаюць рыхтавацца да вялікага марша ў падтрымку Еўразвяза, паведамляюць грузінскія СМІ. Акцыя адбудзецца 20-га кастрычніка – за 6 дзён да парламенцкіх выбараў у гэтай краіне.
Па планаваную акцыю распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У сталіцы Тбілісі адбудзецца марш, які будзе рушыць з чатырох розных бакоў да цэнтру горада. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства з’яўляюцца арганізацыі “Мой голас за Еўрапейскі Звяз”, “Нагляд за судом”, “Еўрапейская арбіта Грузіі”, “Еўраклуб”, “Абаронцы дэмакратыі” ды шмат іншых грамадскіх арганізацый гэтай краіны”.
Беларускае Радыё Рацыя






