BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі суд ануляваў вынікі парламенцкіх выбараў на 30 выбарчых участках

Суддзя прыняў такое рашэнне пасля правядзення следчага эксперымэнту, які прадэманстраваў, што падчас выбараў была парушаная таямніца галасавання. Пазоў у суд падала Асацыяцыя маладых юрыстаў Грузіі (АМЮГ), якая мае намер дабіцца адмены вынікаў выбараў на ўсіх участках, дзе выкарыстоўваліся электронныя скрыні, а гэта амаль 90% галасоў выбарнікаў. ЦВК Грузіі мае права абскардзіць гэтае рашэнне суда.

На сёння ў гарадзкіх і раённых судах Грузіі разглядаюць больш за 1,3 тысяч скаргаў апазіцыйных партыяў і няўрадавых арганізацыяў на розныя парушэнні на выбарах.

Парламенцкія выбары ў Грузіі прайшлі 26 кастрычніка. Перамогу на іх, паводле звестак ЦВК, атрымала прарасейская партыя ўлады «Грузінская мара», якая набрала 53,92% галасоў.