BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Грузіі затрымалі лідараў апазіцыі. У партыйных офісах праводзяць ператрусы

Сілавыя органы Грузі праводзяць ператрусы ў офісах апазіцыйных партый і рухаў. Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», ператрусы, у прыватнасці, адбываюцца ў памяшканнях «Адзінства-Нацыянальнага руху» і «Кааліцыі за перамены».

Фота: Скрыншот відэа / Эхо Кавказа

Заснавальніка апазіцыйнай партыі «Ахалі», лідара «Кааліцыі за перамены» Ніка Гварамію паліцыя затрымала каля офісу дзвюх партый-хаўрусніц руху, у якіх паліцыя праводзіла ператрусы. Паліцыя таксама затрымала сябра «Кааліцыі за перамены» Гела Хасая.

28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ абвясціў аб прыпыненні перамоваў з ЕЗ і адмове ад грантаў Еўразвязу да 2028 году.  Рашэнне ўладаў выклікала масавыя пратэсты перад будынкам парламенту ў Тбілісі.