Праект «Хачу жыць», створаны Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны, абверг заявы прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант аб тым, што беларускіх палітвязняў нібыта абмянялі на «параненых расейцаў і палонных беларусаў».

У афіцыйным паведамленні падкрэсліваецца, што гаворка не ідзе пра абмен на ваеннапалонных Расеі або Беларусі.
«Асобна падкрэсліваем, што гаворка не ідзе пра абмен на ваеннапалонных расейцаў і беларусаў. Расейскі бок не выконвае, у тым ліку, Стамбульскія дамоўленасці ў частцы першачарговага вяртання параненых і хворых ваеннапалонных, у сувязі з чым яны працягваюць знаходзіцца ва Украіне.
Акрамя таго, Расея не праяўляе ніякай зацікаўленасці ў вяртанні з палону замежных грамадзян, якія ваявалі на яе баку і трапілі ў палон», — гаворыцца ў паведамленні.






