BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ізраілі працягваецца вайна на знясіленне

Сітуацыя на Бліжнім Усходзе можа цягнуцца вельмі доўга, а можа вырашыцца і за некалькі дзён. У гэтым перакананы грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Вадзім Штэйнман. Ён распавёў пра тое, як выглядае жыццё на штодзень і як на ім адбіваюцца апошнія падзеі:

– Сітуацыю ў Ізраілі сёння можна ахарактарызаваць як зацішша і ў той самы як час вайна на знясіленне. Таму што з аднаго боку ёсць нейкія вайсковыя дзеянні, але яны слабыя і не вельмі актыўныя. Гэта з аднаго боку. А з другога боку, яны адбываюцца паўсюль, то бок і ў Сірыі, і на Заходнім беразе ракі Іардан.

Фота: Getty Images

З апошняга – Ізраіль анансаваў пашырэнне баявых дзеянняў па ўсім сектары Газа. Насельніцтву, па словах ізраільскіх вайскоўцаў, “давядзецца эвакуявацца” з зон баёў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя