BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ізраілі разгараецца шматбаковы канфлікт

На два бакі зараз разгараецца канфлікт у Ізраілі. З аднаго боку – гэта сектар Газа, а з іншага – Ліван. Нягледзячы на тое, што мінуў год з моманту пачатку бягучага ізраільска-палесцінскага канфлікту, гарызонту завяршэння падзей пакуль не відаць, распавёў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі Ігар Рубінштэйн:

– Бадай найцяжэйшыя, скажам не толькі асабістыя гісторыі, маёй ці можа суайчыннікаў, не было такога, каб закладнікі, палонныя, былі ў палоне на працягу амаль года, больш чым года. Былі ўсякія войны, былі палонныя, у Егіпце, у Сірыі, але ўсе перамовы па вызваленні закладнікаў скончыліся цягам двух-трох месяцаў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

7-га кастрычніка мінуў роўна год з моманту, калі пачаўся бягучы канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай. Больш за 100 ізраільскіх закладнікаў надалей знаходзяцца ў палоне ХАМАС.

Беларускае Радыё Рацыя