BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Каардынацыйнай Рады новы віцэ-спікер

Актывіст Ян Рудзік быў прызначаны віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады замест Алены Жываглод, якая склала паўнамоцтвы.

Пра гатоўнасць працаваць да моманту абрання трэцяга складу КР, распавёў Ян Рудзік:

Я не ведаю, якая будучыня ў гэтага склада. Гэта такое нешта, хутчэй як капітан, які не сыходзіць з тонучага карабля. Плюс, я не ўпэўнены, наколькі многа часу магу прысвячаць гэтай пасадзе, бо знаходжуся ў Палку Каліноўскага. І ў першую чаргу перада мной стаяць яшчэ задачы. Але факультатыўна, канешне, мабыць ім дапамагу, таму што, калі я ўжо ўвязаўся ў Каардынацыйную Раду з самага пачатку, трэба давесці да лагічнага канца гэты працэс.

Паводле Яна Рудзіка, вызначана і дата выбараў у Каардынацыйую Раду. Выбары пройдуць 25 траўня 2024 года, будуць прамымі і без выключэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя