BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Каардынацыйнай радзе створана камісія па рэформах

3-га верасня прайшло адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады ІІІ склікання. Увазе прысутных былі прадстаўлены прэзентацыя камісіі КР па рэформах. 

Фота: rada.vision

Камісію прадставіла спікерка  Каардынацыйнай рады, прадстаўніца фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – Анжаліка Мельнікава:

Мэта дзейнасці камісіі – гэта садзейнічанне Каардынацыйнай радзе ў выпрацоўцы рашэнняў адносна ключавых пытанняў пераходнага перыяду, а менавіта распрацоўцы стратэгіі, падрыхтоўка, разгляд і зацверджарнне праектаў рэформаў і законаў, а таксама фармаванне стратэгіі стварэння кадравага рэзерву дзяржаўных служачых. Таксама ў задачы будзе ўваходзіць высвятленне пазіцый беларускіх грамадскіх і палітычных лідараў, ініцыятыў, арганізацый беларускіх дэмакратычных сіл і таксама нашых НДА, грамадскай супольнасці.

Агулам у КР ужо створаны 6 камісій. Акрамя новай па рэформах, працуюць камісіі: міжнародная, прававая, камісія па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, па адукацыі і навуцы, па сацыяльнай палітыцы і пытаннях Статута. Любы жадаючы можа звяртацца ў камісіі праз адмысловую форму на сайце КР.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя