BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кангрэсе ЗША абмяркуюць ролю Беларусі ў злачынствах Расеі

Сёння ў Вашынгтоне намечаны слуханні па беларускай тэме. Пра гэта паведамляе Камісія па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, таксама вядомая як Хельсінкская камісія ЗША.

У яе паведамленні на Ютуб адзначаецца, што Беларусь зараз з’яўляецца адной з самых ізаляваных і небяспечных краін у Еўропе. Лукашэнка і яго рэжым разбурылі і вынішчылі мноства жыццяў, заключыўшы ў турму больш за тысячу палітычных зняволеных у жахлівых умовах, адкрыта фальсіфікуючы выбары і праводзячы масавыя рэпрэсіі, якія прывялі да масавага зыходу грамадзянскай супольнасці з краіны. Аднак Лукашэнка не змог бы выжыць без заступніцтва Уладзіміра Пуціна. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Беларусь фактычна стала працягам Расеі. Лукашэнка стаў інструментам вядзення вайны Пуціным і абароны яго ад адказнасці.

На маючых адбыцца слуханнях абмяркуюць асіметрычнае партнёрства паміж Расеяй і Беларуссю ў кантэксце вайны. Асноўная ўвага будзе нададзеная ролі Беларусі ў саўдзеле ў гвалтоўным перамяшчэнні і індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей, а таксама пытанням вайсковага супрацоўніцтва і абыходу санкцый. Сведкі прадставяць доказы датычнасці Беларусі да злачынстваў, учыненых супраць Украіны і Еўропы, і дадуць рэкамендацыі па прыцягненні да адказнасці за злачынствы.

У якасці сведак будуць заслуханыя: публічны прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык; выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Габрыэлюс Ландсбергіс і эксперт па прававых пытаннях рэгіянальнага цэнтра па правах чалавека Кацярына Рашэўская.