BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханні па рэпрэсіях у Беларусі

3-га лютага Офіс Святланы Ціханоўскай рыхтуе слуханні ў Кангрэсе ЗША. Пра гэта паведаміў старшы дарадца дэмакратычнае лідаркі Беларусі Франак Вячорка. Тэмай стане сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, рэпрэсіямі і намаганнямі па вызваленні палітычных вязняў.

Удзел таксама возьмуць дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі і праектны дырэктар літоўскага аддзялення Freedom House Віціс Юрконіс. Як адзначае Вячорка, «гэта магчымасць абмеркаваць бягучы працэс перамоваў па вызваленні, а таксама той факт, што рэпрэсіі працягваюцца. Арганізатары — прадстаўнікі абедзвюх партый Кангрэсу».