BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кангрэсе ЗША рыхтуюць акт аб дэмакратыі ў Беларусі

Падрыхтоўку Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, а таксама стратэгічны дыялог паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі. Такія пытанні  абмеркавала Святлана Ціханоўская падчас сустрэч з амерыканскімі кангрэсменамі і сенатарамі на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Як паведаміў дарадца дэмакратычнай лідаркі  Франак Вячорка, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўжо рыхтуецца да разгляду ў абедзвюх палатах Кангрэсу ЗША. Паводле ягоных слоў, таксама падчас сустрэч абмяркоўвалася пытанне прызначэння спецпасланніка, якое «павінна адбыцца найбліжэйшым часам».

Падчас сустрэч абмяркоўваліся таксама падтрымка незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе і судзе ААН, а таксама «больш эфектыўныя санкцыі супраць рэжыму і закрыццё шчылін, якія выкарыстоўваюцца для іх абыходу». Паведаміў Франак Вячорка.

Беларускае Радыё Рацыя