BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У КДБ заявілі, што ў іх няма шпіёнаў, якіх бы яны пагадзіліся абмяняць

Канстанцін Бычак, начальнік следчага ўпраўлення КДБ Беларусі, заявіў, што ведамства не збіраецца мяняць затрыманых у краіне іншаземцаў на беларусаў, асуджаных за мяжой за шпіянаж.

«Сапраўды ў Рэспубліцы Беларусь у месцах пазбаўлення волі адбывае пакаранне вялікая колькасць замежных грамадзян, у тым ліку грамадзян Польшчы, балтыйскіх рэспублік, іншых краін Захаду за супрацоўніцтва са спецслужбамі замежных дзяржаў. Гэтыя асобы, асуджаныя за шпіянаж або агентурную дзейнасць», – адзначыў прадстаўнік КДБ.

Бычак дадаў, што афіцыйная пазіцыя камітэта – «мы нікога не мяняем».

Прыгадаем, што толькі за першую палову бягучага года ў Польшчы затрымалі 18 чалавек, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі і Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя