BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеў прыбылі Энтані Блінкен і Дэвід Лэмі

У Кіеў прыбылі дзяржаўны сакратар ЗША і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Энтані Блінкен і Дэвід Лэмі. Як паведаміла ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва РБК-Україна, яны разам прыбылі на цягніку з Польшчы. У Кіеў раніцай таксама прыбыў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Фота: Getty Images

«Вайсковая і эканамічная падтрымка Украіны мае вырашальнае значэнне для абароны яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Х. Ва ўкраінскай сталіцы таксама ўжо сустрэлі прадстаўнікоў Латвіі, Харватыі, Чэхіі і Малдовы ды іншых краін.

Ва Украіне пачынаецца чацвёрты саміт міжнароднай ініцыятывы «Крымская платформа», якую заснавалі ў 2021 годзе 47 краін і міжнародных арганізацый. Платформу стварылі для садзейнічання дэакупацыі Крыму, прыцягнення ўвагі да парушэння Расеяй правоў чалавека на паўвостраве, а таксама для ўзмацненьня еўрапейскай і глабальнай бяспекі.