У Кіеве 25 сакавіка адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі “Шлях да Свабоды”.

Пра гэта паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабіне Беларусі, які з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства.
Форум праводзіцца ў партнёрстве з аналітычным цэнтрам “Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма” і міжнародным фондам “Адраджэнне”.
Заяўляецца, што падзея будзе прысвечаная “ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі”.
Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія палітычныя дзеячы і добраахвотнікі. Спіс меркаваных удзельнікаў пакуль не апублікаваны. Адкрытая рэгістрацыя для ўдзелу.
Раней неафіцыйна паведамлялася, што візіт дэмакратычнае лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай у Кіеў можа адбыцца ў канцы сакавіка. Разам з ёй у Кіеў таксама збіраецца паехаць кіраўнік НАУ Павел Латушка.






