BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве абмеркавалі «Украінскі погляд на стасункі беларускіх дэмакратычных сілаў і іх перспектыву»

29 лістапада эксперты Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў Цэнтра Foreign Policy Council «Украінская прызма» прэзентавалі даследаванне «Украінскі погляд на стасункі беларускіх дэмакратычных сілаў і іх перспектыва», падрыхтаванае пры падтрымцы Прадстаўніцтва «Фрыдрыха Наўмана».

Кажа ўдзельнік сустрэчы, кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:

– Ва Украіне хацелася б мець нейкага аднаго суб’екта, з кім можна размаўляць. А тут суб’екты розныя, і ўкраінская ўлада не разумее, з кім канкрэтна мець справу. Фактычна можна гаварыць пра такое аб’яднанне, якое адбываецца. І часта беларусам не зразумела як дзейнічаць у некаторыя справах, напрыклад, як рэагаваць на так званыя выбары – ісці, ці не ісці. Таксама гаварылася, што суб’ектам палітыкі з’яўляецца Полк Кастуся Каліноўскага, бо ён нясе дзяржаватворчы характар – сцяг над сабой мае, ідэалогію мае.

Удзел у абмеркаванні даследвання таксама прынялі, у тым ліку, Амбасадар Украіны ў Беларусі па асаблівых даручэннях Ігар Кізім, кіраўнік Місіі Дэмакратычнай Беларусі ва Украіне Генадзь Манько і палітычны прадстаўнік Палка імя Кастуся Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі.

Цалкам матэрыял:

Ігар Кізім

Беларускае Радыё Рацыя.
Фота Ukrainian Prism.