Ва Украінскім інстытуце будучыні адбыўся міжнародны круглы стол пад назвай «Заручнікі імперскіх амбіцый: пошук шляхоў для ўкраінска-беларускага паразумення», арганізаваны сумесна з дабрачынным фондам «Вільна Білорусь».

Вынікі сустрэчы агучыў кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч:
-Самае галоўнае, што ўчора прагучала, гэта тое, што сапраўды, мы адзін пра аднаго амаль што не ведаем. І галоўная тэза – гэта тое, што беларускія добраахвотнікі сыгралі вельмі моцную адвакацыю беларускай нацыі. Пачалося мяняцца стаўленне да беларусаў. То бок, украінцы пачалі адрозніваць беларусаў ад лукашыстаў. Самае галоўнае пытанне, якое зараз існуе – гэта новы статус дораахвотнікаў. Апошнія дзве смерці палітзняволеных. Шмат пытанняў уздымалася і абгаворвалася.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дыпламаты, народныя дэпутаты Украіны, беларускія добраахвотнікі, гісторыкі, палітолагі, праваабаронцы і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Асноўнымі тэмамі дыскусіі сталі роля Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, стан двухбаковых адносін на розных узроўнях і магчымыя сцэнарыі развіцця супрацоўніцтва пасля палітычных пераменаў у Беларусі.

Спасылка на запіс сустрэчы тут:
https://www.youtube.com/live/Q9ti3hRJJVU?feature=share.
Цалкам гутарка:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Францкевіча