BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве адбыўся рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да волі»

На рэгіянальным форуме бяспекі «Шлях да волі», які прайшоў 25 сакавіка ў Кіеве, беларускія дэмакратычныя сілы прынялі дэкларацыю і рэзалюцыю, што вызначаюць асноўныя прынцыпы іх дзейнасці і міжнароднай каардынацыі.

Пра асноўныя тэзісы і значэнне прынятай дэкларацыі для Беларусі разважае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук:

– Рэжым Лукашэнкі з’яўляецца рэгіянальнай пагрозай і ўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны. Удзельнікі форума адзначылі важную ролю беларускіх добраахвотнікаў у барацьбе за свабоду Украіны і Беларусі. Рэкамендавалі стварыць праграму падтрымкі беларускіх ветэранаў. Таксама форум заклікаў краіны рэгіёну стварыць каардынацыйны фармат для Беларусі.

Адпаведна падчас форуму прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук таксама пракаментаваў стан беларускай арміі і магчымыя сцэнары ўцягвання краіны ў канфлікт. Паводле яго, беларуская армія налічвае прыкладна 65 тысяч чалавек, але мае патэнцыял за месяц павялічыць колькасць узброеных сіл да 130 тысяч, разам з групоўкай унутраных войск — да 300 тысяч. «Калі Беларусь будзе ўцягнута ў вайну, першыя два-тры тыдні будуць вызначальнымі», — адзначыў Кабанчук.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя