BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве праблемы са святлом, вадой, ацяпленнем

Са святлом, з вадой, з ацяпленнем — такія даволі сур’ёзныя праблемы ёсць у Кіеве. Праз расейскія абстрэлы перарываецца пастаўкі цяпла ў шматпавярховікі. Гэта не вялікая праблема да таго часу, пакуль не пачаліся моцныя маразы.

Здымак ілюстрацыйны

Распавядае беларускі журналіст Алесь Мінаў, які ў ваенны час знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі:

– Што казаць пра розныя бытавыя аспекты, то ёсць даволі моцныя праблемы са святлом, вадой і ацяпленнем. Вось калі быў крайні абстрэл Кіева, то ў мяне ў тым ліку знікла ацяпленне, батарэі там праз паўгадзіны сталі халоднымі, амаль на цэлы дзень. Пакуль гэта не такая вялікая праблема, пакуль няма вялікіх маразоў. Ва ўмовах мінус дзесяць, мінус пятнаццаць – гэта можа стаць сур’ёзнай праблемай.

Сітуацыя на расейска-ўкраінскім фронце характарызуецца працягам інтэнсіўных ваенных дзеянняў і важнымі дыпламатычнымі падзеямі. Расея нанесла чарговыя масіраваныя авіяўдары, у тым ліку па Кіеве і Вышгарадзе, у выніку чаго ёсць ахвяры і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Паралельна з гэтым украінская дэлегацыя праводзіць у Фларыдзе важныя перамовы са Злучанымі Штатамі па мірным плане і гарантыях бяспекі, хоць пакуль без прарыву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя