У Кіеве працягваецца працоўны візіт прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. 3-га лютага адбылася сустрэча з Сакратарыятам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, падчас якой бакі абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, становішча палітычных зняволеных, у тым ліку грамадзян Украіны, а таксама магчымыя механізмы далейшай каардынацыі.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
-Перадавалі лісты палітзняволеных з украінскімі пашпартамі, размаўлялі пра людзей, якія ў 2022 годзе выйшлі ў Беларусі і атрымалі палітычныя артыкулы, ці магчыма такіх любзей дадаць у спіс да абмене. Дамовіліся, што прадоўжым працу.
У межах візіту таксама абмяркоўваецца патэнцыйная гатоўнасць украінскага боку да прыёму новай групы вызваленых беларускіх палітвязняў:
–Cустракаемся з праваабаронцамі, ва ўкраінцаў ёсць праграма па інтэграцыі, калі яны сустракаюць на мяжы людзей. Яна падрыхтавана для вайсковых, у першую чаргу, украінскіх, але мы паразмаўлялі, ці можа быць такая праграма для беларускіх палітзняволеных. І мы дамовіліся, што яны падзеляцца з намі гэтай праграмай.
Па словах Марозава, бакі дамовіліся пра працяг кансультацый і паглыбленне супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі структурамі і ўкраінскімі інстытутамі ў сферы правоў чалавека і гуманітарнай падтрымкі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






